Сярод вучняў 8-ых класаў прайшло мерапрыемства "У лабірынтах слова", якое запрасіла іх у захапляльнае падарожжа на бясконцых сцежках роднай мовы.

Мерапрыемства пабудавана як сапраўдны лабірынт: наведвальнікі пераходзілі ад адной "станцыі" да другой, дзе іх чакалі цікавыя заданні, гульні са словамі, лінгвістычныя галаваломкі і творчыя заданні. Адгадаць значэнне ўстарэлага слова, знайсці патрэбны выраз у фразеалагізмах, скласці ўласны верш з прапанаваных слоў усё гэта робіць знаёмства з мовай жывым і займальным.

Запрашаем усіх, хто любіць роднае слова, хоча даведацца пра яго больш і цікава правесці час "У лабірынт слоў."