У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, 20 лютага, у сярэдняй школе № 3 г. Дзятлава імені І. Ю. Філідовіча вучні, настаўнікі напісалі абласны дыктант “Рабіць дабро”. Падчас напісання тэксту ўдзельнікі мерапрыемства змаглі не толькі праверыць і ўзнавіць свае веды правапісных і пунктуацыйных правіл, але і ўспомніць, наколькі важна ў 21 стагоддзі заставацца чалавекам і не пераставаць рабіць дабро.

