"Праз казку мову родную пазнай" - пад такой назвай з 30.03 па 03.04.2026г. удзельнікам інавацыйнага праекта быў прапанаваны удзел у "жывой бібліятэцы" разам з вучнямі профільнай групы педагагічнага накірунку. Беларускія народныя казкі- гэта не проста выдумка, а "розуму падказка", якая захоўвае культурны код нацыі. Дзеці мелі магчымасць яшчэ раз пазнаёміцца з беларускімі народнымі казкамі, адчуць мілагучнасць і прыгажосць роднага слова.